На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

На тэатральны форум "М.@rt.кантакт" прададзена больш за 90 працэнтаў білетаў

7 лютага 2019

На спектаклі XIV Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М.@rt.кантакт", які пройдзе ў Магілёве 21-27 сакавіка, прададзена больш за 90 працэнтаў білетаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога тэатра Ірына Рабцава.

Паводле яе слоў, гледачы ў бягучым годзе больш актыўныя. Напрыклад, білеты на адкрыццё і закрыццё тэатральнага свята разышліся практычна ў першыя дні з пачатку продажу 15 студзеня. "Што, вядома, невыпадкова, паколькі ў гэтыя дні, як правіла, ідуць самыя топавыя спектаклі вядомых калектываў, - растлумачыла Ірына Рабцава. - Так, у дзень адкрыцця на сцэне аблдрамтэатра Санкт-Пецярбургскі тэатр "Майстэрня" пакажа спектакль "Тарцюф" паводле вядомай аднайменнай п'есы Мальера, а ў фінале любіцеляў Мельпамены чакае "rock & гісторыя" ад Пскоўскага акадэмічнага тэатра драмы імя А. С. Пушкіна паводле чэхаўскай "Каштанкі".

У два разы больш, чым звычайна, прададзена білетаў праз інтэрнэт: амаль кожны пяты. Важны фактар - даступны кошт: кошт білетаў (ад Вr10 да Вr35) не мяняецца апошнія тры гады. У касе тэатра засталіся толькі адзінкавыя білеты на некаторыя спектаклі. "Але ў гледача яшчэ ёсць магчымасць купіць шчаслівы білецік, паколькі планы, бывае, мяняюцца, адбываюцца вяртанні", - заўважыла Ірына Рабцава.

У бягучым годзе на тэатральным форуме будуць прадстаўлены 23 спектаклі творчых калектываў з 10 краін. У час спецыяльнай праграмы пройдуць традыцыйныя майстар-класы для маладых акцёраў, а таксама на працягу фестывальнага тыдня будзе працаваць майстэрня маладой рэжысуры. Тэатральныя крытыкі вызначаць галоўную "Падзею форуму", па выніках глядацкага і інтэрнэт-галасавання будзе выбраны лепшы спектакль.

Праект стартаваў у 2006 годзе і з гэтага часу стаў адной з самых значных і чаканых культурных падзей не толькі ў Магілёве, але і на ўсёй тэатральнай прасторы Беларусі. За гады правядзення фестывалю было паказана звыш 200 спектакляў з 21 краіны. Іх паглядзелі больш за 40 тыс. гледачоў.

Заснавальнікамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, упраўленне культуры аблвыканкама, Магілёўскі абласны драматычны тэатр.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI