На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» ўдастоена 15 прадстаўнікоў рэгіёна

26 сакавіка 2020
Лукашэнка ўпэўнены ў неабходнасці актывізаваць дыялог з Грэцыяй на ўсіх узроўнях Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэцыі Кацярыну Сакеларопулу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што народы дзвюх краін маюць багатую шматвяковую гісторыю і культурную спадчыну, агульныя духоўныя каштоўнасці, якія ствараюць трывалы фундамент для пабудовы канструктыўных міждзяржаўных сувязей.

"Упэўнены ў неабходнасці актывізацыі двухбаковага дыялогу на ўсіх узроўнях. Веру, што адносіны паміж нашымі краінамі будуць развівацца на прынцыпах дружбы, узаемнай павагі, а таксама імкнення сумеснымі намаганнямі падтрымліваць і пашыраць меры бяспекі і даверу на еўрапейскім кантыненце", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кацярыне Сакеларопулу моцнага здароўя і дабрабыту, а народу Грэцыі - міру і працвітання.

Пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2019 года вызначылі ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Ганаровага звання ўдастоена 15 жыхароў Прыдняпроўскага краю: кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы і тыя, хто дамогся высокіх вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці. У якасці кандыдатаў у конкурсе ўдзельнічала каля 30 чалавек у трох намінацыях.

Пераможцы штогадовага абласнога конкурсу

па прысваенніганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны»

па выніках 2019 года

ВЫТВОРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

1. СКОБЛІК УЛАДЗІМІР МІХАЙЛАВІЧ, дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Стальная лінія», Магілёўскі раён;

2. ЛАЗАРЭВІЧ НАДЗЕЯ АНАТОЛЬЕЎНА, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”»;

3. БЕЛЫ ВАСІЛЬ ВАСІЛЬЕВІЧ, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Максімавічы-Агра», Клічаўскага раёна;

4. ПІВАНКОЎ УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Мсціслаўлён»;

5. БАРЫСЕНКА ДЗМІТРЫЙ ПЯТРОВІЧ, галоўны інжынер ААТ «Будаўнічы трэст № 12» Кіруючая кампанія холдынга «БУДТРЭСТ-ХОЛДЫНГ»;

6. ЦІМАШЭНКА ВАЛЕРЫЙ ДЗМІТРЫЕВІЧ, дырэктар Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гарводаканал».

 

НЕВЫТВОРЧАЯ СФЕРА

1. СІНЬКЕВІЧ ТАЦЦЯНА УЛАДЗІМІРАЎНА, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Ленінскага раёна г. Бабруйска;

2. КУРАЧКІНА ІРЫНА АЛЯКСАНДРАЎНА, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па барацьбе вольнай (жаночай), спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;

3. ВІНЕЛЬ ВЕРАНІКА АЛЯКСАНДРАЎНА, дырэктар установы культуры «Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск)»;

4. СІЛКІНА АЛЕНА ІВАНАЎНА, настаўнік рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Бялынічы»;

5. ПРЫМАЧОК АНАТОЛЬ МІХАЙЛАВІЧ, намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта;

6. ТАЧЫЛА СЯРГЕЙ АНАТОЛЬЕВІЧ, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная бальніца», кандыдат медыцынскіх навук.

 

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

1. СКАРАБАГАТАЎ АНДРЭЙ МІКАЛАЕВІЧ, галоўны рэдактар дырэкцыі тэлебачання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія “Магілёў”»;

2. РАТУШНЫ АЛЯКСЕЙ ЮР’ЕВІЧ, начальнік Асіповіцкага гарнізона, камандзір вайсковай часці 12147, гвардыі палкоўнік;

3. ВЕЙГА ГЕНАДЗЬ ЯЎГЕНАВІЧ, настаяцель Георгіеўскага храма г. Бабруйска, кіраўнік аддзела Бабруйскай епархіі.