На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Паслухаць "Музыку дабра" можна будзе ў Магілёве з 26 снежня

12 снежня 2019
У цэнтральным універмагу Магілёва пройдуць дабрачынныя канцэрты з удзелам юных музыкантаў Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала метадыст гімназіі-каледжа Таццяна Шлягер.

"Музыка дабра" - гэта валанцёрскі атрад гімназіі-каледжа. Навучэнцы арганізуюць дабрачынныя выступленні, каб сабраць сродкі для здзяйснення дзіцячых жаданняў. Дзякуючы такім канцэртам у 2018 годзе яны змаглі спраўдзіць мару Лёшы Хрысцічэнкі, вучня Асіповіцкай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату - хлопчыку падарылі ноўтбук.

"У гэтым годзе ў канцэртных праграмах будуць удзельнічаць больш за 20 чалавек. Але пройдуць не толькі канцэрты. Валанцёры "Музыкі дабра" будуць працаваць з наведвальнікамі ўнівермага "Цэнтральны" - раздаваць флаеры, расказваць, чыю мару яны змогуць здзейсніць напярэдадні Новага года. Канцэрты будуць праходзіць з 26 па 30 снежня", - адзначыла Таццяна Шлягер.

У Цэнтральным універмагу Магілёва будуць выступаць лаўрэаты і ўдзельнікі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. "Галоўная мэта такіх выступленняў - сабраць грошы, каб здзейсніць у навагоднія святы жаданні цяжкахворых дзяцей. Гэта добрая традыцыя зарадзілася ў 2018 годзе. Тады за чатыры дні канцэртаў мы змаглі сабраць больш за Br2 тыс. - падзялілася Таццяна Шлягер. - Такога ніхто не чакаў. Дзеці былі вельмі рады, што іх ініцыятыву падтрымала не толькі кіраўніцтва ўнівермага, дзе праходзілі канцэрты, але і магіляўчане. У гэтым годзе дзеці ўжо са жніўня цікавіліся, каму мы будзем дапамагаць на гэты раз".

У першы дзень, 26 снежня, канцэрт пройдзе ў 12.15. А 27 снежня выступленне юных музыкантаў адбудзецца ў 16.19. Паводле слоў Таццяны Шлягер, гэта зроблена для таго, каб вызначыць, калі людзі найбольш адкрытыя для дапамогі іншым. Пасля будзе вырашана, у які час пройдуць астатнія канцэрты.-0-