На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Творчы праект «З мараю пра лета...» стартаваў у Магілёўскім мастацкім музеі

4 чэрвеня 2020

Выстава дзіцячых малюнкаў «З мараю пра лета...» адкрываецца сення ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Аб гэтым расказалі ва ўстанове культуры.

Творчы праект падрыхтавалі выхаванцы ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва «Шар» Палаца культуры вобласці сумесна з мастацкім музеем. У праекце прынялі ўдзел больш за 20 дзяцей розных узростаў, якія прадставілі сваё бачанне летняй тэматыкі. Юныя мастакі выканалі работы ў некалькіх тэхніках - пастэль, графіка, акварэль, гуаш і інш. Іх аб'ядноўвае добры настрой, а таксама адкрыты і пазітыўны погляд на навакольны свет.

«Ідэя намаляваць лета нарадзілася ў сценах нашай студыі некалькі месяцаў таму, калі на вуліцы было яшчэ холадна і як ніколі хацелася яркіх летніх фарбаў і сонечнага настрою, - расказала кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва «Шар» Наталля Талантава. - У сваіх падагульняючых работах дзеці адлюстравалі разнастайныя сюжэты. Тут ёсць і смакавае ўспрыманне гэтай пары года ў выглядзе адлюстравання любімых ягад і фруктаў, і дачныя сюжэты з чароўнасцю загараднага жыцця, і турыстычныя матывы з момантамі замежных падарожжаў».

Паводле слоў кіраўніка студыі выяўленчага мастацтва, акрамя асноўных работ, прадстаўленых на выставе і аформленых у адпаведнасці з пэўнымі патрабаваннямі, наведвальнікі музея змогуць азнаёміцца з малюнкамі, якія дзеці стваралі па-за сценамі студыі як дамашняе заданне. «Гэта фантазійныя замалёўкі на тэму «Лета - гэта я», якія будуць цікавымі для творчай моладзі, - адзначыла Наталля Талантава. - Замалёўкі будуць размешчаны на асобным стэндзе і таксама знойдуць свайго гледача».

Выстава «З мараю пра лета...» прадоўжыцца ў абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава да канца ліпеня.