На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Больш за 1,1 тыс. замежных балельшчыкаў і ўдзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў прыбылі ў Беларусь

18 чэрвеня 2019

Больш за 1,1 тыс. замежных балельшчыкаў і ўдзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў прыбылі ў Беларусь, больш за ўсё гасцей прыехала з Польшчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"На сёння па білетах на спартыўныя мерапрыемствы Гульняў пагранічнікі аформілі больш за 630 замежных грамадзян. Лідарамі сярод гасцей з'яўляюцца грамадзяне Польшчы - з гэтай краіны прыехала звыш 210 чалавек. Больш за 80 балельшчыкаў - з Літвы, прыкладна столькі ж з Латвіі. Грамадзян Германіі сярод гасцей Гульняў пакуль што каля 70, грамадзян Францыі - 32 чалавекі, - расказалі ў Дзяржпагранкамітэце. - Таксама беларускую граніцу перасеклі 475 акрэдытаваных удзельнікаў Гульняў. Лідарамі з'яўляюцца прадстаўнікі Вялікабрытаніі - 69 чалавек і Германіі - 37 чалавек".

Удзельнікі і госці ІІ Еўрапейскіх гульняў у пунктах пропуску афармляюцца ў прыярытэтным парадку па асобных каналах, абазначаных лагатыпам спаборніцтваў.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Білеты на спартыўны форум можна набыць на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і больш як у 300 пунктах продажу ва ўсіх абласных і вялікіх раённых цэнтрах краіны. Купіць білеты можна і па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, якая змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і адрас электроннай пошты для зваротнай сувязі, і адправіць па факсе 8-017-392-67-70 або электроннай пошце minsk2019@ticketpro.by.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI