На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

"Няхай галоўнай узнагародай стануць шчасце і дабрабыт дзяцей" - Лукашэнка павіншаваў жанчын з Днём маці

14 кастрычніка 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці, адрасаваўшы ім самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, міру і ўтульнасці ў доме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Няма на свеце чалавека бліжэйшага і даражэйшага, чым мама. Яе ўсёабдымная любоў ахоўвае нас з маленства, сагравае ў цяжкія хвіліны, дапамагае дабівацца пастаўленых мэт, - гаворыцца ў віншаванні. - Мацярынства - вялікае шчасце і велізарная адказнасць. Менавіта з малаком маці мы бяром любоў да свайго краю, сямейныя, культурныя традыцыі, духоўныя каштоўнасці, якія захоўваем і перадаём з пакалення ў пакаленне".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі цэняць працу шматдзетных маці, і выказаў асаблівую ўдзячнасць жанчынам, чые дамы сталі роднымі для дзяцей, усыноўленых або ўзятых на выхаванне. "Прыярытэты нашай сацыяльнай палітыкі нацэлены на заўтрашні дзень Беларусі, на тое, каб у сем'ях нараджалася як мага больш дзяцей. Шчаслівы дзіцячы смех - гэта гімн будучыні нашай краіны, - адзначыў Прэзідэнт. - Няхай шчасце і дабрабыт вашых дзяцей стануць галоўнай узнагародай за любоў, пяшчоту, клопат і бязмежнае цярпенне".-0-