На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У рамачнай праграме ААН для Беларусі да 2025 года будзе зроблены новы акцэнт

28 кастрычніка 2019

У Рамачнай праграме супрацоўніцтва ААН і Беларусі ў сферы ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады акцэнт будзе перанесены на супрацоўніцтва замест падтрымкі, расказала пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі ў інтэрв'ю праграме "Тыдзень", паказанай 27 кастрычніка ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мэты ўстойлівага развіцця - гэта будзе аснова нашага супрацоўніцтва. Што будзе вызначаць новую праграму - гэта акцэнт на супрацоўніцтва замест падтрымкі, што было прадметам нашага ўзаемадзеяння ў мінулым. Цяпер акцэнт на супрацоўніцтва ў поўным значэнні гэтага слова", - адзначыла Іаанна Казана-Вішнявецкі.

Паводле яе слоў, акцэнт пераносіцца з падтрымкі на партнёрства, таму што ўжо цяпер зразумела, што дасягнення Мэт устойлівага развіцця ні адна з арганізацый ААН не можа дабіцца паасобку. Таму неабходна кааліцыя і падказкі, хто можа яшчэ быць падключаны да працэсу ўстойлівага развіцця.

На гэтым тыдні ў Мінску былі арганізаваны нацыянальныя кансультацыі аб прыярытэтах Рамачнай праграмы супрацоўніцтва ААН і Беларусі ў сферы ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады. "Мы адкрылі шырокія кансультацыі з нацыянальнымі партнёрамі, запрашаючы дзяржаўныя структуры, усе нацыянальныя інстытуты, цэнтры, недзяржаўныя арганізацыі, прафсаюзы, рэлігійныя арганізацыі, якія могуць нам падказаць, што, з іх пункту гледжання, з'яўляецца прыярытэтам, якім трэба займацца Арганізацыі Аб'яднаных Нацый", - растлумачыла Іаанна Казана-Вішнявецкі.

Як паведамлялася, да гэтага часу ў якасці базавага дакумента супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН выступала Рамачная праграма ААН па аказанні дапамогі Беларусі ў мэтах развіцця. Былі распрацаваны і рэалізоўваліся дзве праграмы: на 2011-2015 і 2016-2020 гады. Новы праграмны дакумент ААН для Беларусі павінен быць падрыхтаваны ў пачатку 2020 года.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI