На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Чыгунка — надзейны партнёр для бізнесу

15 сентября 2017

Наш чыгуначны вузел выконвае значную ролю ў перавозачным працэсе і забяспечвае транспартны складнік эканамічнага развіцця рэгіёна. Праз Асіповіччыну праходзіць адзін з асноўных напрамкаў агульнаеўрапейскага транспартнага калідора Украіна-Літва. Таму, безумоўна, важнай падзеяй стала адкрыццё лінейнага цэнтра транспартнага абслугоўвання на станцыі Асіповічы, якое адбылося пазаўчора. 







 

На ўрачыстасці прысутнічалі старшыня райвыканкама Павел Налівайка, начальнік Магілёўскага аддзялення Аляксандр Маісееў, начальнік сектара маркетынгу і транспартнай лагістыкі Магілёўскага аддзялення Дзмітрый Ранцаў і іншыя кіраўнікі, а таксама работнікі розных падраздзяленняў чыгуначнага вузла. Гучалі словы віншаванняў, уручаліся падарункі. Адметна, што ў ліку гасцей былі і пастаянныя кліенты: такія, як прадстаўнікі лясгаса, што даўно супрацоўнічаюць з чыгункай.


Дарэчы, сёлета дабавілася 4 новыя кліенты. Напрыклад, актыўна выгружае сваю прадукцыю ВУП “Малочны полюс”, ЗАТ “Белтэхэкспарт”. За 8 месяцаў бягучага года пагрузка па вузле склала 22787 вагонаў, выгружана тут 23087 вагонаў.

Работа вузла будзе і ў далейшым удасканальвацца. Тут укараняюцца ўсе самыя сучасная тэхналогіі і абсталяванне. I ўсё — дзеля зручнасці кліентаў і дастойных умоў працы калектываў.

Iна ЗАСКЕВIЧ. Фота Ніны ЦАРЫК ("Асіповіцкі край").