На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Дзень жывёлавода. З клопатам пра заўтра

15 марта 2019
Жывёлагадоўля, як адна з важных сфер сельгасдзейнасці, знаходзіцца пад пастаянным кантролем і ўвагай, таму ў дзень жывёлавода, які прыпаў на 12 сакавіка, на фермы накіраваліся прадстаўнікі ўлады, кіраўніцтва і спецыялісты райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК.

З калектывам малочнатаварнай фермы ў аграгарадку Вяззе ААТ “Авангард-Ніва” сустрэліся, напрыклад, начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Алена Фурс, кіраўнік гаспадаркі Сяргей Сідарэнка і старшыня Вяззеўскага сельвыканкама Iван Вярыга. 

Калектыў зараз займае адну з вядучых пазіцый у раёне. Напрыклад, гаспадарцы ўдалося падняць зарплаты амаль да 600 рублёў — “Авангард-Ніва” саступае толькі філіялу “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Тут хапае кармоў для жывёлы, летась на авангардаўскіх палях вырас добры ўраджай цукровых буракоў, які забяспечыў своечасовыя выплаты зарплаты на некалькі месяцаў наперад. Таксама ў “Авангардзе-Ніве” займаюцца вырошчваннем быкоў на забой, і гэта яшчэ адна крыніца грашовых паступленняў.

Але ў бочцы мёду нярэдка знойдзецца і лыжка дзёгцю. Такой для сельгасарганізацыі стаў перыяд санацыі, які сёлета завяршаецца. Пасля пачнецца дастаткова складаны час, калі пра “Авангард-Ніву” ўспомняць крэдыторы і пачнуць патрабаваць укладзеныя раней грошы. Таму работнікам трэба як след падрыхтавацца: больш старанна працаваць, павялічваць колькасць пасеваў, прадукцыйнасць пагалоўя і г.д. I гэта вяскоўцы добра разумеюць.

Гучалі на сустрэчы і пытанні ад аграрыяў. У прыватнасці, па праблемах сацыяльнай сферы: будоўля лазні для жыхароў аграгарадка, захаванне аддзялення “Беларусбанка”, які зараз працуе адзін раз у тыдзень, і іншыя.

Ганна САБЕЛА, "Асіповіцкі край"