На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Акцыя “Нашы дзеці”. За паўкрока да Новага года


29 декабря 2018

Весела, актыўна, крэатыўна прайшла пазаўчора ў МПЦ “Равеснік” галоўная навагодняя ўрачыстасць для дзяцей з усіх школ Асіповіччыны. На прадстаўленне ў першую чаргу запрашаліся выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, хлопчыкі і дзяўчынкі, якія маюць пэўныя творчыя і спартыўныя дасягненні, а таксама дзеці-сіроты — больш за дзве сотні чалавек.

Усе сакрэты паспяховага сцэнарыю ведаюць таленавітыя педагогі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія і былі адказныя за мерапрыемства. Тэатральнае дзейства, якое спалучала ў сабе выхаваўчыя моманты і канцэртныя нумары, зацікавіла юных наведвальнікаў з першых хвілін. А магчымасць непасрэдна паўдзельнічаць у пастаноўцы дадала пікантнасці. Рабяты змаглі пераканацца, як выказанае ўслых шчырае пажаданне набывае сілу, калі да яго далучаецца ўвесь зал. Шчасце, дабрыня, радасць, поспех — такія паняцці ляжалі ў аснове агульнага чараўніцтва.

Напрыканцы сустрэчы дзяцей цёпла павіншаваў старшыня райвыканкама Павел Налівайка. Ён падкрэсліў, што навагоднія святы ў многіх людзей любімыя, бо гэта час надзей і спадзяванняў. Кіраўнік раёна пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам, каб новы год здзейсніў усе іх мары. Некаторыя, дарэчы, ажыццявіліся праз некалькі гадзін для дзяцей-інвалідаў, якія не наведваюць навучальныя ўстановы, выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і дзяцей-інвалідаў 5-11 класаў агульнаадукацыйных школ раёна: галоўныя казачныя персанажы чакалі іх на свяце, наладжаным у гімназіі. I, зразумела, таксама з падарункамі.

Пераднавагоднія тыдні заўсёды насычаны шматлікімі падзеямі. У краіне працягваецца дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая распачалася 10 снежня. Зразумела, не абдзелены ўвагай і юныя жыхары нашага раёна. Так, 26 чысла, напры-клад, пяцёра асіповіцкіх дзяцей наведалі дабрачыннае свята з удзелам Прэзідэнта краіны ў сталіцы, а ўчора ў абласны цэнтр адправіліся 18 школьнікаў прымаць віншаванні ад губернатара. Насычаным будзе і пачатак студзеня: 3 чысла трое дзяцей з сацыяльна неабароненых сямей паедуць у Палац Незалежнасці, а назаўтра туды накіруецца 14 чалавек з ліку дзяцей-сірот, выхаванцаў апякунскіх, прыёмных, шматдзетных сямей.

Усе сакрэты паспяховага сцэнарыю ведаюць таленавітыя педагогі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія і былі адказныя за мерапрыемства. Тэатральнае дзейства, якое спалучала ў сабе выхаваўчыя моманты і канцэртныя нумары, зацікавіла юных наведвальнікаў з першых хвілін. А магчымасць непасрэдна паўдзельнічаць у пастаноўцы дадала пікантнасці. Рабяты змаглі пераканацца, як выказанае ўслых шчырае пажаданне набывае сілу, калі да яго далучаецца ўвесь зал. Шчасце, дабрыня, радасць, поспех — такія паняцці ляжалі ў аснове агульнага чараў-ніцтва.

Напрыканцы сустрэчы дзяцей цёпла павіншаваў старшыня райвыканкама Павел Налівайка. Ён падкрэсліў, што навагоднія святы ў многіх людзей любімыя, бо гэта час надзей і спадзяванняў. Кіраўнік раёна пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам, каб новы год здзейсніў усе іх мары. Некаторыя, дарэчы, ажыццявіліся праз некалькі гадзін для дзяцей-інвалідаў, якія не наведваюць навучальныя ўстановы, выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і дзяцей-інвалідаў 5-11 класаў агульнаадукацыйных школ раёна: галоўныя казачныя персанажы чакалі іх на свяце, наладжаным у гімназіі. I, зразумела, таксама з падарункамі.

Пераднавагоднія тыдні заўсёды насычаны шматлікімі падзеямі. У краіне працягваецца дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая распачалася 10 снежня. Зразумела, не абдзелены ўвагай і юныя жыхары нашага раёна. Так, 26 чысла, напрыклад, пяцёра асіповіцкіх дзяцей наведалі дабрачыннае свята з удзелам Прэзідэнта краіны ў сталіцы, а ўчора ў абласны цэнтр адправіліся 18 школьнікаў прымаць віншаванні ад губернатара. Насычаным будзе і пачатак студзеня: 3 чысла трое дзяцей з сацыяльна неабароненых сямей паедуць у Палац Незалежнасці, а назаўтра туды накіруецца 14 чалавек з ліку дзяцей-сірот, выхаванцаў апякунскіх, прыёмных, шматдзетных сямей.