На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Раўнадушных быць не павінна

24 августа 2016
Раённы Каардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый правёў чарговае пасяджэнне. Прысвечана яно было выбарам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны.
Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Каардынацыйнага савета Наталля Шаўчэнка прадставіла новых кіраўнікоў раённага аддзялення абласнога пошукавага Клуба "Віккру" Юрыя Сцяпанава і савета ветэранаў АДУКВП "Водаканал" Сяргея Зубарыка.
Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ганна Землянухіна праінфармавала прысутных аб кандыдатах у дэпутаты, нагадала правядзенне  працэдуры акрэдытацыі назіральнікаў, акцэнтавала ўвагу на тым, што для дакладнага выканання імі функцыянальных абавязкаў  трэба правесці  адпаведную вучобу.
Зараз ідзе ўдакладненне спісаў выбаршчыкаў, вылучэнне  назіральнікаў ва ўчастковыя камісіі і на ўчасткі для галасавання.
Сакратар райарганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі і раённага аддзялення грамадскага аб’яднання "Беларуская федэрацыя футбола" Аляксандр Пузік прызваў фарміраваць актыўную жыццёвую пазіцыю выбаршчыкаў: прыйсці павінны ўсе, меркаванні могуць быць розныя. Важна — не застацца раўнадушнымі.
Зараз усе кандыдаты прадстаўляюць свае праграмы ў сродках масавай інфармацыі, выбаршчыкам дадзена магчымасць паслухаць, паглядзець або прачытаць іх. Галоўнае — не праігнараваць.
У абмеркаванні пытання прынялі ўдзел першы сакратар РА ГА БРСМ Алена Надзеявец, старшыня РА ГА "Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Юрый Корбан і іншыя прадстаўнікі грамадскасці.
Наталля Шаўчэнка акцэнтавала ўвагу на неабходнасці стварэння кожнай грамадскай суполкай уласнага інтэрнэт-сайта як аднаго з каналаў інфармавання насельніцтва.
Каардынацыйны Савет аднагалосна рашыў: на выбары павінны прыйсці ўсе, а роля грамадскіх аб’яднанняў яшчэ і ў тым, каб данесці да народа неабходную інфармацыю, правесці шырокую тлумачальную работу.

"Асіповіцкі край"