На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Саветы за работай. Вучоба — гэта заўсёды карысна

23 ноября 2018
У час чарговага сходу членаў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, які праводзіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, разглядаліся, як і заўсёды, актуальныя пытанні. Але гэта пасяджэнне было не зусім традыцыйным: у яго правядзенні прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Аляксандр Багдановіч. Ён расказаў аб рабоце пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы ў перыяд правядзення пятай сесіі і тых законапраектах, над якімі зараз працуюць народныя абраннікі. Асабліва дэталёва ён расказаў аб забеспячэнні дзіцячай бяспекі ў інтэрнет-прасторы.

Удзельнікі сходу абмеркавалі і іншыя тэмы. За студзень-кастрычнік у раёне адбылося   45 пажараў, на якіх загінула 6 чалавек, паведаміў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Iгар Логвін. Часцей за ўсё прычынамі трагедыі становяцца неасцярожнае карыстанне агнём, няспраўнае пячное абсталяванне, адслужыўшая свой тэрмін электраправодка. Апошні выпадак адбыўся днямі ў вёсцы Вялікая Гарожа, дзе ад агня загінуў 62-гадовы мужчына. На гэтым тыдні смяротна атруціўся газам 43-гадовы асіпаўчанін, які ў гаражы рамантаваў аўтамабіль пры працуючым маторы. Усіх гэтых бед можна было пазбегнуць, калі б кожны чалавек памятаў і выконваў правілы асабістай бяспекі.

Iгар Міхайлавіч яшчэ раз нагадаў пра эфектыўнасць апавяшчальнікаў, якія рэагуюць на дым і ўгарны газ. Ён адзначыў, што патрэбна больш шырокая тлумачальная работа, але РАНС самастойна не можа дайсці да кожнага жыхара Асіповіччыны, таму высока ацэньвае ролю органаў мясцовага самакіравання, якія рэгулярна праводзяць прафілактычныя сустрэчы і гутаркі з насельніцтвам.

Яшчэ адно злабадзённае пытанне — якасць і даступнасць медыцынскіх паслуг, што аказваюцца насельніцтву цэнтральнай раённай бальніцай. У жыхароў узнікае шмат пытанняў, звязаных з атрыманнем талонаў, праходжаннем дыспансерызацыі, кансультацыямі вузкіх спецыялістаў і г.д. Галоўны ўрач ЦРБ Павел Шаціла дэталёва патлумачыў становішча спраў і адказаў на пытанні, а некаторыя ўзяў пад асабісты кантроль.

Iна ЗАСКЕВIЧ, "Асіповіцкі край".