На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Памяць. Сум. Гонар

20 февраля 2019
14 лютага прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды адзначэння Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана. 

Яны пачаліся з мітынгу каля помніка загінулым у ДРА землякам на Алеі Герояў і мелі працяг у МПЦ “Равеснік”. Там адбылося ўручэнне Ганаровых грамат і Падзячных лістоў старшынямі райвыканкама Паўлам Налівайкам і райсавета дэпутатаў Сяргеем Сувеевым, кіраў-нікамі грамадскіх арганізацый “афганцам”, якія сваімі справамі спрыяюць развіццю мясцовай супольнасці і патрыятычнаму выхаванню моладзі. Нашы інтэрнацыяналісты атрымалі медалі “30 гадоў вываду савеціх войск з Афганістана”, якія ўручыў ваенны камісар Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў Фёдар Шапавалаў. А 45 самых актыўных удзельнікаў суполкі ветэранаў узброеных канфліктаў другой паловы ХХ стагоддзя першымі атрымалі нагрудны знак райарганізацыі ГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. 

Сапраўдная павага праяўляецца не ў святах, а ў будзённых справах, і ў нашым раёне робіцца нямала для таго, каб захаваць памяць пра тра-гічныя падзеі, у якіх давялося ўдзельнічаць ветэранам-інтэрнацыяналістам. У гонар загінулых названы вуліцы, школы, “пярвічкі” грамадскіх арганізацый. Мы паважаем мужнасць і вернасць доўгу нашых “афганцаў”, памятаем, сумуем і ганарымся разам з імі. 

http://www.gzt-akray.by/osipovichi/2019/02/den-pamyati-voinov-internatsionalistov/