На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Правядзенне АДІ з калектывам філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”

27 декабря 2018

Размова ў час правядзення адзінага дня інфармавання членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама пад началам старшыні Паўла Налівайкі з калектывам філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” прайшла ў добразычлівай атмасферы і вызначалася адкрытасцю.

Як ідзе жыллёвае будаўніцтва ў краіне і на Асіповіччыне? Што прадпрымаецца, каб працаздольнае насельніцтва мела рабочыя месцы і прыстойныя заробкі? Ці ўсё зроблена, каб Новы год землякі сустрэлі на вытворчасці і дома бяспечна? Кіраўнікі КУДП “Капітальнае будаўніцтва” і райаддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Дзяргач і Iгар Логвін разам з кіраўніком справамі райвыканкама Міхаілам Трусам “зазямлілі” многія жыццёвыя сітуацыі. А Павел Уладзіміравіч не толькі нагадаў ход фарміравання дзяржаўнасці суверэннай Беларусі, якая хутка адзначыць 100-годдзе стварэння БССР, а і спыніўся непасрэдна на будзённым жыцці асіпаўчан, вырашэнні мясцовай уладай існуючых праблемных момантаў, перспектывах развіцця рэгіёна. Адказаўшы, натуральна, на пытанні, якія цікавілі працаўнікоў.