На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
ru
by
en
ГЕРБ РБ Герб Осиповичи

Аллея Героев Осиповичский райисполком Осиповичский райисполком Осиповичская ГЭС Мемориальный комплекс Рассоха Физкультурно-оздоровительный комплекс
Аллея Героев

Уладар сяла-2018. Нашы - у прызёрах!

10 октября 2018


Рэспубліканскі конкурс маладых сем’яў “Уладар сяла-2018”  адбыўся ў суботу ў Слуцку.         Удзельнікі былі ад кожнай вобласці, а Магілёўшчыну прадстаўлялі жыхары аг. Ясень Асіповіцкага раёна Вольга і Сяргей Снігіры разам з 4 сынамі і дачушкай — адзіная шматдзетная сям’я на спаборніцтвах.

Конкурсаў арганізатары падрыхтавалі шмат. Гэта і знаёмыя нашым нарыхтоўка дроў і майстраванне лаўкі, і прыгатаванне ежы, і эстафета. Дарэчы, падчас апошняга Сяргей катаў жонку на тачцы, а Вольга лавіла курэй. Упершыню давялося Снігірам гатаваць дранікі на падпаленай калодзе. А ў конкурсе-сюрпрызе выразалі з гарбуза кошык для гародніны.

Вынік выдатны: Снігіры — на трэцім месцы! Акрамя 1960 рублёў, якія атрымалі ўсе ўдзельнікі, землякам уручылі тэлевізар. Віншуем!

Фота — sb.by.