На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Верасень паклікаў на ўрокі

4 сентября 2017

Кожны год прыўносіць у работу школ шэраг нова-ўвядзенняў. Сёлета, напрыклад, школьнікі вучацца па новых, менш напружаных праграмах. Да пачатку навучальнага года было выда-дзена 30 новых падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, у асноўным для 3 і 7 класаў. Першакласнікі, якіх на Асіповіччыне 529, асвойваюць новыя буквары. Змяніўся графік работы ў шэрагу ўстаноў адукацыі. У нашым раёне змены адбыліся ў асноўным у гарадскіх школах. Ва ўстановах, дзе заняткі арганізаваны ў дзве змены, — СШ №№ 1, 2, 4 — урокі распачынаюцца ў 8.30, а ў СШ № 3 і гімназіі — у 9 гадзін. Словам, навучальны год у многім атрымліваецца па-сапраўднаму новым.

...Дзень ведаў сустракаў вучняў добрым надвор’ем і адпаведным настроем. Ва ўсіх школах адбыліся ўра-чыстыя лінейкі, на якія прыйшлі не толькі дзеці, настаўнікі, бацькі, але і прадстаўнікі райвыканкама, кі-раўнікі ўстаноў і арганізацый горада і раёна, грамадскіх аб’яднанняў. Старшыня райвыканкама Павел Налівайка наведаўся да гімназістаў. Віншуючы вучняў, кіраўнік раёна падкрэсліў, што ў новым навучальным годзе рабят чакаюць новыя вяршыні, а цяжкасцей баяцца не варта, бо без намаганняў немагчыма дасягнуць поспеху ні ў вучобе, ні ў далейшым самастойным жыцці. Ён пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам добрых адзнак, верных сяброў і цікавага школьнага жыцця. А настаўнікам — цярпення і мудрасці, творчых дасягненняў і радасці за поспехі вучняў.

Права падняць Дзяржаўны сцяг на гімназічнай лінейцы было прадастаўлена выдатніцы вучобы 9-класніцы Марыне Казачонак і вучню выпускнога класа, пераможцу конкурсу праектаў па энергазахаванні “Энергія і асяроддзе пражывання” Максіму Вараб’ю.

Адмыслова складзены сцэнарый першавераснёў-скага мерапрыемства дазволіў нагадаць гімназістам, што 2017-ты — Год навукі, таму ведам трэба надзяліць асаблівую ўвагу; адметны бягучы верасень 500-годдзем беларускага кнігадрукавання — з гэтай нагоды была падрыхтавана тэатралізаваная пастаноўка з галоўным героем Скарынам; выступленне спартыўнай каманды пацвердзіла меркаванне, што спорт і вучоба ідуць заўсёды поруч, а сябра-вогнетушыцель, які завітаў да хлопчыкаў і дзяўчынак, напомніў правілы пажарнай бяспекі. Спадабаліся гімназістам падарункі ад райарганізацыі ГА “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” і ДДЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас” — футбольныя мячы.

З’явілася і новая традыцыя — напачатку навучальнага года запальваць сімвалічны агонь ведаў. На гэты раз ганаровую місію выканалі выдатнікі, пераможцы конкурсу навукова-даследчых работ 11-класніцы Сняжана Кароль і Яна Гундзер, вучні 5 класа Андрэй Герасімовіч, Назар Сакалоў разам з кіраўніком навуковага таварыства “Пошук” Наталляй Лук’яненка. Ну а першы званок далі лідар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Цімафей Логвін і першакласніца Паліна Кірдун.

Няхай навучальны год будзе поўным новых адкрыццяў і перамог!

Валянціна КОРБАЛЬ. (www.gzt-akray.by)