На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Жніво ў лічбах

20 августа 2018

7151 гектар ніў убраны па стане на ўчарашнюю раніцу асіповіцкімі хлебаробамі — гэта 86% да задання. Агульны намалот складае 15719 тон, ураджайнасць — 22 цэнтнеры з гектара. 

Па ўсёй верагоднасці, першымі з уборкай справяцца хлебаробы ААТ “Каменічы” — ім застаўся ўсяго 1%, аднак ураджайнасцю тут не пахвалішся:    16,5 ц/га. Усяго 8% да ўборкі засталося ў філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Гаспадаркай-лідарам намалочана 5144 тоны збожжа, а кожны гектар у сярэднім даў па 33,7 цэнтнера залатога багацця. Лапіцкія хлебаробы абмалацілі ўжо 503 га, ураджайнасць ніў сельгаспрадпрыемства — 23,8 ц/га, а здабытак хлебаробаў з ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 2432 тоны збожжа, ураджайнасць — 23,2 ц/га.