Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
4 сакавіка 2019

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 124 жыхаркі Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 124 жыхаркі Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы будаўнічых, прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый сферы паслуг і абслугоўвання насельніцтва, устаноў адукацыі, культуры і аховы здароўя, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных кладаўшчыца камбіната харчавання ААТ "Бярозабудматэрыялы" Кацярына Кажэўнікава, выхавальніца Вайскоўскай сярэдняй школы Валянціна Літвінюк, жывёлагадовец КСУП "Больцішкі" Валянціна Паўловіч, санітарка Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы Тэрэса Пац, бухгалтар Магілёўскага аўтавучэбнага камбіната падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Лілія Ганчарова, педагог-псіхолаг Бельскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад - сярэдняя школа Ганна Ігнаценка, эканаміст Старадарожскага раённага спажывецкага таварыства Алеся Баннікава, канструктар Упраўлення капітальнага будаўніцтва Смалявіцкага раёна Алена Мякіннік.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін