ГІСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ АСІПАВІЦКАГА РАУС.
З утварэннем у 1924 годзе Бабруйскай акругі раённыя аддзелы міліцыі былі падпарадкаваны Бабруйскай акруговай міліцыі. З гэтага года бярэ пачатак існавання Асіповіцкай і Свіслацкай міліцыі, якія таксама ўваходзілі ў склад Бабруйскай міліцыі.
На падставе Загада №279 Бабруйскай акруговай міліцыі ад 06.10.1925 года зацверджаны штат Асіповіцкага раённага аддзела НКУС у складзе 8 чалавек:
1) начальнік раёна;
2) справавод;
3) 3 старэйшых міліцыянера;
4) 3 малодшыя міліцыянеры.
6 кастрычніка 1925 года прынята лічыць днём утварэння Асіповіцкай міліцыі.
У сувязі з перападпарадкаваннем Бабруйскай акругі ў ліпені 1930 года ў Магілёўскую вобласць Свіслацкая міліцыя была расфарміравана і штат яе ўвайшоў у склад Асіповіцкага раённага аддзялення НКУС.
Начальнікам Асіповіцкага раённага аддзела міліцыі ў 1925 годзе прызначаны Сарока Мікалай, старшыя міліцыянеры - Каваленка Міхаіл, Грыцуленка, Рэут; малодшыя міліцыянеры - Баркоўскі Ульян, Юхнавец Карп, Карчанок Сцяпан.
У лютым 1947 года адбыўся падзел структуры НКВД. Былі створаны Асіповіцкі аддзел міліцыі БССР і Асіповіцкае аддзяленне НКУС.
З сакавіка 1954 года і да гэтага часу Асіповіцкае райаддзяленне пастаянна ўваходзіць у склад Магілёўскай вобласці. Мянялася толькі назва міліцыі:
з 03.1954 па 01.1957 – Асіповіцкае райаддзяленне МУС БССР
з 01.1957 па 01.1963 – Аддзел міліцыі выканкама Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных МУС БССР
з 01.1963 па 03.1969 - Аддзел міліцыі выканкама Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных МААП БССР
з 03.1969 па 10.1984 – аддзел унутраных спраў Асіповіцкага райвыканкама МУС БССР
з 10.1984 па 01.1991 – аддзел унутраных спраў Асіповіцкага гаррайвыканкамаў МУС БССР
з 01.1991 па 12.1998 - аддзел унутраных спраў Асіповіцкага гаррайвыканкамаў МУС Рэспублікі Беларусь
з 12.1998 па н/вр. - аддзел унутраных спраў Асіповіцкага райвыканкама МУС Рэспублікі Беларусь