ГОРЕЛИК Зіновій Самуілавіч
Нарадзіўся 19 лістапада 1904 года ў г. Асіповічы. Скончыў Сімферопальскі камвуз у 1924 годзе, курсы ўдасканалення камсастава запасу - у 1940 годзе, курсы "Стрэл" Цэнтральнага фронту - у 1943 годзе.
Пасля вайны жыў і працаваў у Крыме.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 30 кастрычніка 1943 года.
1904-1968
КАРАЛЕЎ Мікалай Філіповіч
Нарадзіўся 1 ліпеня 1906 года ў в. Амінавічы Асіповіцкага раёна. У 1919 годзе скончыў Пагарэльскую сельскую школу і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у 1956 годзе.
З 1930 года працаваў у Асіповіцкім леспрамгасе і на лесапільным заводзе. З 1932 года - старшыня калгаса, сельсавета, з 1937 - намеснік старшыні, з 1939 - старшыня Асіповіцкага райвыканкама.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 1 студзеня 1944 года.
1906 – 1972
Каданчык Сяргей Мікалаевіч
Нарадзіўся 12 верасня 1906 года ў в. Майсеевічы Асіповіцкага раёна.
У Чырвонай Арміі - з 1928 года. У 1932 годзе скончыў кіеўскія аб'яднаныя курсы падрыхтоўкі камандзіраў Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе, савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18 верасня 1943 года пасмяротна.
1906 – 1943
МАЙСТРАНКА Барыс Аляксандравіч
Нарадзіўся 2 снежня 1924 года ў г. Асіповічы.
З 1935 года пражываў у г.г. Ноўгарад-Северскі Чарнігаўскай вобласці і Ташкенце.
У жніўні 1942 года прызваны ў Чырвоную Армію, у 1943 годзе скончыў Харкаўскае танкавае вучылішча.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года пасмяротна.
Стэльмах Яўген Міхайлавіч
Нарадзіўся 11 мая 1923 года ў в. Вязаўніца Асіповіцкага раёна. Скончыў Мінскі аэраклуб у 1941 годзе, Чарнігаўскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў у 1943 годзе.
У Чырвонай Арміі - з 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў у ВПС, лётчык, старэйшы лётчык. Удзельнічаў у бітве на Курскай дузе, нёс патрульную службу на ваенна-марскіх камунікацыях у Белым і Баранцавым морах. Пасля вайны працягваў службу ў авіяцыі. З 1951 года - на Далёкім Усходзе, у паветраных войсках па ахове савецкай дзяржаўнай мяжы.
У 1947 годзе скончыў дывізіённую школу партактыва. За поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, актыўны ўдзел у камсамольскай рабоце ў 1950 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай ЦК УЛКСМ.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1951 годзе пасмяротна