На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Матэрыяльная дапамога для падрыхтоўкі дзяцей да 2023/2024 навучальнага года

Установа "Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" паведамляе, што ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2021-2025 гады, сем'ям, зарэгістраваным па месцы жыхарства (месцу знаходжання) у Асіповіцкім раёне, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей , на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ( на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ), будзе аказана матэрыяльная дапамога для падрыхтоўкі дзяцей да новага 2023/2024 навучальнага года .

Пералік

дакументаў, неабходных для выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі:

1. Заява;

2. Даведка з месца вучобы;

3. Даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і;

4. Копія пашпартоў або іншых дакументаў, якія сведчаць асобу бацькоў у поўнай сям'і, аднаго з бацькоў - у няпоўнай сям'і (31стар., 32стар., прапіска);

5. Копіі пасведчанняў аб нараджэнні ўсіх непаўналетніх дзяцей (у выпадку розных прозвішчаў у маці і дзяцей - дакументы аб змяненні прозвішча);

6. Копія пасведчання шматдзетнай сям'і;

7. Згода на апрацоўку персанальных даных.

Копіі дакументаў павінны быць завераны подпісам і пячаткай дырэктара навучальнай установы.

Абавязкова наяўнасць выпіскі бягучага рахунку (28 знакаў), адкрытай у адным з філіялаў установы ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк"". Рахунак павінен быць адкрыты на імя таго бацькі, ад імя якога пішацца заява.

Дакументы прадастаўляюцца ва ўстанову "Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" (г.Асіповічы, вул. Дзяржынскага, д.66, каб. 12) згодна з зацверджаным графікам.

Заўвага: у выпадку, калі ў сям'і выхоўваюцца дзеці, якія ідуць у першы (дзясяты) класы, выплата матэрыяльнай дапамогі на гэтых дзяцей будзе праведзена ў жніўні 2023 г., пасля залічэння іх ва ўстанову адукацыі і прадастаўлення даведкі з месца вучобы ўстаноўленага ўзору.