З 20 лютага па 2 сакавіка 2020 года праходзіць абласная міжведамасная акцыя «Разам супраць наркотыкаў», мэтай якой з'яўляецца мабілізацыя адміністрацыйных, сацыяльна-грамадскіх рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці работы па прафілактыцы спажывання (распаўсюджвання) наркатычных сродкаў, курыльных сумесяў сярод непаўналетніх.
У рамках дадзенай акцыі запланавана правядзенне тэматычных круглых сталоў, дыспут-клубаў, кніжных выстаў, сходаў, гутарак і іншых мерапрыемстваў. Арганізатарам акцыі з'яўляецца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.