БЧ часова змяніла расклад цягнікоў на ўчастку Асіповічы - Салігорск.
31 сакавіка 2022
Беларуская чыгунка часова змяніла графік руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы - Салігорск, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
"Цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа нумар 879/880 у паведамленні Магілёў - Салігорск - Магілёў будуць адменены 7, 14, 21 і 28 красавіка. Таксама ў названыя даты шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы - Салігорск будзе рухацца змененым маршрутам і раскладам" , - адзначылі на прадпрыемстве.
Больш падрабязную інфармацыю аб зменах у раскладзе цягнікоў можна атрымаць у кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105.