З мэтай стварэння дадатковай абароны ад распаўсюджвання вірусных інфекцый для пажылых людзей і асоб з хранічнымі захворваннямі, вы можаце звярнуцца па тэлефоне ў абслугоўваючае аддзяленне паштовай сувязі для арганізацыі выплаты пенсіі (дапамогі) паштальёнам на даму.
Акрамя таго, заяўку на выплату пенсіі (дапамогі) на даму Вы можаце падаць праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне - 154.
Адначасова з атрыманнем пенсіі (дапамогі) на даму Вы можаце ажыццявіць аплату камунальных плацяжоў, адпраўку паштовых адпраўленняў, выпіску друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.
Бывайце здаровы і беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Крыніца: belpost.by