18 лютага ў Мінску адбылося падвядзенне вынікаў рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
У конкурсе прынялі ўдзел рэдакцыі перыядычных друкаваных выданняў, электронныя сродкі масавай інфармацыі. Усяго для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 126 заявак. Сярод узнагароджаных была і рэдакцыя раённай газеты «Асіповіцкі край». Праца мясцовых журналістаў адзначана дыпломам Міністэрства інфармацыі за актыўны ўдзел у асвятленні пытанняў патрыятычнага выхавання насельніцтва.