Сацыяльная служба дапаможа fадзінокім пажылым людзям па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў
23 сакавіка 2020
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама інфармуе, што сацыяльная служба гатовая аказаць дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў.
Дадзеная дапамога будзе аказвацца сацыяльнымі работнікамі і валанцёрамі, якія прыцягваюцца цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
За аказаннем дапамогі па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў для адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў трэба звяртацца на гарачую лінію цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва штодня
з панядзелка па суботу - з 8.00 да 18.00 гадзін
нядзеля - з 8.00 да 13.00
па тэлефоне 73465