На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

13 новых камбайнаў папоўняць машынна-трактарны парк гаспадарак Мсціслаўскага раёна да ўборачнай

30 чэрвеня 2023

Новыя збожжаўборачныя камбайны папоўняць машынна-трактарны парк гаспадарак Мсціслаўскага раёна. 11 адзінак тэхнікі будуць набыты за сродкі абласнога бюджэту. Іх накіруюць у сельгасарганізацыі, дзе патрабуецца абнаўленне аўтапарка сельгастэхнікі. Яшчэ два камбайны за ўласныя сродкі ў лізінг да ўборачнай кампаніі набыло ААТ «Кастрычнік».

- Прыйшоў час абнаўляць машынна-трактарны парк, тым больш нагрузка на камбайны ў нас вялікая. Новыя збожжаўборачныя камбайны проста неабходны да жніва. Сёлета ў нас трэба ўбраць 28 тысяч гектараў, гэта пшаніца, трыцікале, азімы ячмень і іншыя. Умовы надвор'я няпростыя: амаль два месяцы не было ападкаў, зараз ідуць дажджы. Але нават у такіх умовах павінны максімальна сканцэнтраваць сілы, каб атрымаць добры ўраджай. Да ўборкі збожжавых прыступім прыкладна праз дзён дзесяць, далей - па меры паспявання, - адзначыў першы намеснік старшыні Мсціслаўскага райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Маслакоў. - Новая тэхніка набываецца за сродкі абласнога бюджэту. Гэта важкая дапамога для раёна.

Дарэчы, два новыя збожжаўборачныя камбайны айчыннай вытворчасці ўжо прыбылі на машынныя двары ААТ «Мазалаўскае» і ААТ «Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб».

У цэлым з сельгасарганізацыях Магілёўскай вобласці трэба ўбраць 340 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых культур, у тым ліку 26,8 тысячы - азімага ячменю. Акрамя таго, 5,8 тысячы - грэчкі, 1,8 тысячы - проса, 58,2 тысячы - рапсу. Пад ураджай-2024 плануецца пасеяць азімых збожжавых культур на зерне на 245 тысячах гектараў (111 працэнтаў да ўзроўню 2022-га). Плошчу азімага ячменю намечана павялічыць да 50 тысяч гектараў.