На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

БЕЛАРУСЫ ПАМЯТАЮЦЬ ПРА ПАДЗЕІ, ЯКІЯ ГУРТАВАЛІ, А НЕ РАЗ'ЯДНОЎВАЛІ НАРОДЫ - РАСІЙСКІ ГІСТОРЫК

13 кастрычніка 2023

На ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя з дня бітвы пад Леніна знаёмімся з расіянінам Аляксандрам Макушыным. Член Асацыяцыі гісторыкаў Саюзнай дзяржавы, эксперт Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства ў Леніна прыляцеў з Масквы. Упершыню. І ўбачанае тут яго ўразіла:

- Вельмі прыемна, што ваша кіраўніцтва - раёна, вобласці, краіны - захоўвае гістарычную памяць. Асабліва сёння, калі мы бачым, што многія спрабуюць забыцца, расцягнуць гэтую агульную памяць на нейкія нацыянальныя кватэры. А з самым жахлівым спараджэннем ХХ стагоддзя – фашызмам – нароўні змагаліся ў Вялікай Айчыннай вайне прадстаўнікі розных народаў: беларусы, рускія, украінцы, палякі, эстонцы, латышы, літоўцы. Сённяшняе мерапрыемства ў Леніна сведчыць аб тым, што беларусы памятаюць пра падзеі, якія гуртавалі, а не раз'ядноўвалі народы. І за гэта трэба сказаць дзякуй кіраўніцтву гэтага горада, вобласці, вашаму Прэзідэнту і, вядома, усім тым, хто ўдзельнічае ў такіх мерапрыемствах.

Аляксандр Макушын асобна спыніўся на тэме генацыду, падкрэсліўшы правільную пазіцыю ў гэтым пытанні Беларусі і Расіі. Трэба працягваць даследаваць падзеі мінулага, не замоўчваць іх, падключаць да архіўнай працы, пошукавага руху моладзь.

- Пабываўшы ў Менску, Брэсце, Магілёве, Горках, зразумеў, што ў Беларусі правільная моладзевая палітыка. Цяперашняе пакаленне ведае і памятае аб вайне: для іх гэта не нешта далёкае і адхіленае. Мерапрыемства ў Леніна таму сведчанне: гэта жывая сувязь пакаленняў, захоўваецца гістарычная праўда, якая дазваляе нам заставацца людзьмі.