На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Фестываль народных промыслаў і рамёстваў пройдзе ў Краснаполлі 30 ліпеня

27 ліпеня 2022

Традыцыйны фестываль народных промыслаў і рамёстваў "Краснапольскi глечык" пройдзе ў гарадскім скверы ў Краснаполлі 30 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА пваедамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

У гэтым годзе рэгіянальны фестываль будзе праходзіць пяты раз. Яго ўдзельнікамі стануць майстры народных рамёстваў і таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выконваюць вырабы ў традыцыйных і сучасных тэхніках.

Адкрые праграму фестывалю канферэнцыя, прысвечаная пытанням захавання і развіцця традыцыйных промыслаў і рамёстваў. Пасля гэтага запланавана адкрыццё фестывалю і выступленне творчых калектываў.

На працягу ўсяго дня ў скверы будзе працаваць выстава-кірмаш, дзе можна будзе паўдзельнічаць у розных майстар-класах і наведаць творчыя сустрэчы з майстрамі. Акрамя таго, будзе прадстаўлена музейная экспазіцыя "Ганчарства Краснапольшчыны: гісторыя і сучаснасць".

У час фестывалю падвядуць вынікі конкурсаў "Незабытыя рамёствы" і "Рамёствы ў фармаце сучаснасці". Конкурсныя работы будуць прадстаўлены ў традыцыйных і сучасных тэхніках выканання. Журы будзе працаваць на працягу ўсяго фестывальнага дня.

У 17:30 у гарадскім скверы Краснаполля адбудзецца ўрачыстае закрыццё фестывалю, узнагароджанне пераможцаў конкурсаў і ўдзельнікаў свята.

Як адзначылі арганізатары, фестываль праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых самабытных майстроў народнай творчасці Краснапольшчыны, а таксама адраджэння, захавання і развіцця творчасці майстроў Магілёўшчыны, падтрымкі лепшых узораў народнай творчасці.

БелТА