На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

ФПБ расказала аб відах дапамогі сем'ям пры падрыхтоўцы дзяцей да школы

16 жніўня 2023


Прафсаюзы прадаўжаюць аказваць дапамогу па падрыхтоўцы дзяцей да школы. Гэта работа праводзіцца на ўсіх узроўнях - ад Федэрацыі прафсаюзаў да пярвічных прафсаюзных арганізацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Цяпер абсалютная большасць калектыўных дагавораў змяшчае нормы па дадатковай падтрымцы работнікаў, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў. "Мясцовыя канстытуцыі" ўзмацняюць сацыяльныя гарантыі, прапісаныя на заканадаўчым узроўні. Гэта можа быць, напрыклад, прадастаўленне выхаднога дня 1 верасня, каб бацькі змаглі пабыць з дзецьмі на ўрачыстай лінейцы, і аказанне матэрыяльнай дапамогі. Прадугледжаны і іншыя меры падтрымкі.

"Змест кожнага канкрэтнага лакальнага нарматыўнага прававога акта залежыць ад фінансавых магчымасцей прадпрыемстваў. Трэба адзначыць, што ў большасці выпадкаў наймальнікі знаходзяць магчымасць аказаць неабходную дапамогу сваім работнікам, у якіх ёсць дзеці школьнага ўзросту. Напрыклад, у Ляхавіцкай ЖКГ прадугледзелі выхадны дзень з захаваннем заработнай платы не толькі на ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года, але і апошні званок і выпускны баль. У Дзень ведаў пабыць побач з дзецьмі могуць і работнікі філіяла "Лепельскі МКК". І такія прыклады даволі распаўсюджаныя, - расказалі ў прэс-службе. - У многіх арганізацыях аказваецца дапамога ў набыцці школьных прылад, канцылярскіх тавараў, уручаюцца падарачныя сертыфікаты для куплі неабходных школьных тавараў. Дарэчы, дапамога аказваецца не толькі напярэдадні 1 верасня. Многія калектыўныя дагаворы змяшчаюць нормы, згодна з якімі бацькам таксама выплачваецца матэрыяльная дапамога за добрую паспяховасць дзяцей".

Напярэдадні пачатку навучальнага года прафкамы прадпрыемстваў праводзяць святы для будучых першакласнікаў: яркія тэатралізаваныя паказы, конкурсныя, забаўляльныя, экскурсійныя праграмы з уручэннем дзецям доўгачаканых падарункаў - партфеляў, набораў для творчасці, школьных прылад, пазнавальных гульняў і шмат іншага.

Федэрацыя прафсаюзаў з 2002 года на пастаяннай аснове праводзіць дабрачынную акцыю "Прафсаюзы - дзецям", у рамках якой аказваецца падтрымка не толькі работнікам прадпрыемстваў, але і дзіцячым дамам, школам-інтэрнатам, сацыяльным прытулкам, а таксама дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў і дзецям-інвалідам. Агульная сума матэрыяльнай падтрымкі прафсаюзнымі арганізацыямі ўсіх узроўняў у ходзе падрыхтоўкі дзяцей да школы ў 2022 годзе склала амаль Br8 млн.