На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Галіновы прафсаюз дапамагае сабраць партфелі дзецям

31 жніўня 2023


Праз пару дзён ва ўсіх школах краіны празвініць першы званок. Падрыхтоўка да школы справа не толькі забаўная, але і затратная. Першасныя прафсаюзныя арганізацыі галіновага прафсаюза ўдзельнічаюць у дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы-дзецям», дапамагаюць школьнікам сабрацца да школы.

Ужо традыцыйна ў рамках акцыі «Прафсаюзы-дзецям» прафсаюзны камітэт Шклоўскай папяровай фабрыкі «Спартак» падрыхтаваў для будучых першакласнікаў партфелі з канцылярскімі прыладамі.

- У гэтым годзе ўручылі 22 набору. Акрамя гэтага прафсаюзным камітэтам плануецца аказанне дапамогі шматдзетным сем'ям і работнікам, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту, - распавёў старшыня прафкама Аляксей Раманаў.