На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Галоўчанка аб праекце па харчаванні ў школах: змяненні ўспрымаюцца пазітыўна

16 лютага 2023


Змяненні рацыёну харчавання школьнікаў успрымаюцца пазітыўна. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час нарады аб рэалізацыі пілотнага праекта па харчаванні ў школах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пілотны праект дзейнічае больш за месяц, і пэўныя вынікі ўжо ёсць, адзначыў прэм'ер-міністр. "Праведзены зрэз грамадскай думкі сведчыць, што змяненні, якія адбываюцца, успрымаюцца пазітыўна. У грамадстве вялікі запыт на павышэнне якасці харчавання школьнікаў і яго арганізацыі. Зваротная сувязь паказвае, што школьнікам падабаецца быць уключанымі ў гэтыя працэсы, - расказаў Раман Галоўчанка. - У выніку рэалізацыі такога праекта мы павінны выйсці на аптымальныя і ўзважаныя рашэнні, якія павінны быць распаўсюджаны на ўсю краіну, гэта сур'ёзны пласт работы".

Са змяненнем рацыёну харчавання дзеці сталі ёсці лепш, падкрэсліў Раман Галоўчанка. "Відавочны крокі ў бок чаканай мэты - смачнага і здаровага школьнага харчавання. Дзякуючы такому праекту закладваюцца або карэкціруюцца асновы харчовых паводзін дзяцей",-дадаў прэм'ер-міністр.

Паколькі рэалізацыя гэтага праекта - новыя крокі і рашэнні для сістэмы школьнага харчавання, то ёсць і складанасці. Спрэчныя моманты закраналіся сёння на нарадзе з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванца, міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, а таксама прадстаўнікоў рэгіянальных устаноў адукацыі. Удзельнікі абмеркавалі ўсе актуальныя аспекты рэалізацыі пілотнага праекта па харчаванні ў беларускіх установах адукацыі.

У пілотным праекце Мінадукацыі, накіраваным на вывучэнне смакавых пераваг школьнікаў і ўдасканаленне арганізацыі харчавання, удзельнічае 21 школа: па тры ў кожнай вобласці і тры - у Мінску. Пілотны праект стартаваў 19 снежня 2022 года і завершыца 30 красавіка 2023-га года.