На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Гастранамічны фестываль «гаспадарчы сыр» адбудзецца 22 ліпеня ў Слаўгарадзе

19 ліпеня 2023

На фестывальнай плошчы каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разгорнуцца тэматычныя падворкі, канцэрты, кірмаш майстроў народнай творчасці Магілёўскай вобласці і іншых рэгіёнаў краіны «Творчая мазаіка роднага краю».

У праграме смачнага свята пад назвай «Гаспадарчы сыр» – прэзентацыя і выстава-продаж прадукцыі сыраварства майстроў-сыравароў «Сырныя прысмакі – усім да смаку», работа падворкаў устаноў культуры і адукацыі Слаўгарадскага раёна «Сырны рай», прэзентацыя страў беларускай нацыянальнай кухні «Беларускі гасцінец», выстава-продаж прадукцыі пчалярства «З сырам частуй мядок – будзе ў сям'і ладок», прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу краю «Слаўгарадчына турыстычная». А яшчэ - майстар-клас «Натхненне ў акварэлі», выстава дзіцячых малюнкаў, праца тэматычнай пляцоўкі «Смачная народная творчасць у беларускім фальклоры», праца дзіцячых гульнявых інтэрактыўных і спартыўных пляцовак.

- Фестываль у Слаўгарадзе адбудзецца 22 ліпеня. Ён праводзіцца з 2012 года і заваяваў сімпатыі жыхароў і гасцей краю. З 2021 года гастранамічнае свята «Гаспадарчы сыр» пашырылася і перарасло ў кулінарны фестываль «Сырны фэст». Яго галоўная задача - развіццё старажытных традыцый сыраварства. Фестываль дазваляе захоўваць і папулярызаваць іх, расказаць пра багатае культурнае жыццё нашага рэгіёну, – падкрэсліла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Крысціна Башарымава. - Галоўны прыярытэт «Гаспадарчага сыру» - хатнія сыры, мясцовы кулінарны брэнд.