На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Гімназія-каледж мастацтваў у Магілёве арганізавала дабрачынны канцэрт

17 студзеня 2022

Традыцыйны дабрачынны канцэрт "Гімназія-каледж збірае сяброў" прайшоў у Магілёўскай гімназіі-каледжы мастацтваў імя Я.Глебава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў дырэктар установы адукацыі Аляксандр Курсакоў.

"Вялікі дабрачынны канцэрт - вынік нашай традыцыйнай акцыі "Музыка дабра". Мы запрашаем у госці навучэнцаў, іх бацькоў, ганаровых гасцей і тых дзяцей, для каго мы падрыхтавалі доўгачаканыя падарункі", - расказаў Аляксандр Курсакоў.

У гэтым годзе юнакі і дзяўчаты з гімназіі-каледжа збіралі грашовыя сродкі, каб увасобіць у жыццё мару Марата Новікава з Асіповіцкай школы-інтэрната. Падлетак марыць аб люстраным фотаапараце. Як расказаў хлопчык, з-за таго, што ён абмежаваны ў перамяшчэнні, яго захапленні звязаны з камп'ютарам. Яму вельмі падабаецца фатаграфаваць і здымаць відэа. Каб падлетак мог развівацца ў сваім захапленні, яму неабходна больш прафесійная тэхніка.

У час канцэрта навучэнцы гімназіі-каледжа паказалi яркія творчыя нумары. Самым важным момантам свята стала ўручэнне доўгачаканага падарунка. "Валанцёрскі рух добра развіты ва ўстанове адукацыі. Навучэнцы разам з педагогамі дапамагаюць цяжкахворым дзецям, ветэранам на працягу ўсяго года", - адзначыў дырэктар гімназіі-каледжа.

Яшчэ адна асаблівасць канцэрта: кожны госць змог унесці ўклад у набыццё яшчэ аднаго важнага і патрэбнага падарунка - для Паліны Муха, якая таксама знаходзіцца ў Асіповіцкай школе-інтэрнаце. Ёй усяго 4 гады, а яна засталася без апекі бацькоў. У дзяўчынкі ёсць праблемы са здароўем, таму дзіця перамяшчаецца ў інваліднай калясцы. Для далейшага рухальнага развіцця ёй патрэбны спецыяльныя хадункі.

БелТА