На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Іванец: ёсць неабходнасць уніфікацыі норм ацэнак на ЦЭ і ў школе

14 жніўня 2023


Ёсць неабходнасць уніфікацыі і крытэрыяў ацэнкі па выніках цэнтралізаванага экзамену, і тых норм ацэнак, якія выкарыстоўваюцца цяпер у школе. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўсіх рэгіёнах і ў Мінску па цэнтралізаваным экзамене назіраюцца вельмі роўныя вынікі. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас сёння агульная сярэдняя адукацыя знаходзіцца не проста на высокім узроўні, але з'яўляецца даступнай, гэта значыць не залежыць ад таго, вучыцца дзіця ў малакамплектнай сельскай школе альбо яно выпускнік сталічнай гімназіі ці ліцэя. Тут мы бачым неабходнасць прадаўжаць работу ў гэтым напрамку ў частцы ўніфікацыі і крытэрыяў ацэнкі па выніках цэнтралізаванага экзамену і тых норм ацэнак, якія выкарыстоўваюцца цяпер у школе. Гэта будзе ствараць зразумелую, спрыяльную карціну для дзяцей і бацькоў дакладнага разумення, якая сістэма ацэнак у школе, якая сістэма ацэнак, якія яны атрымліваюць на цэнтралізаваным экзамене", - расказаў Андрэй Іванец.

Міністр адзначыў, што глыбінны аналіз вынікаў цэнтралізаванага экзамену паказвае, што структура і змест заданняў ЦЭ цалкам адпавядалі школьнай праграме. "Гэта дало магчымасць нам вырашыць шэраг пытанняў. Адно з іх - гэта дастаткова высокія вынікі. Мы сёння прааналізавалі сярэднія балы ЦЭ па ўсіх прадметах па краіне, яны склалі 60-65 балаў. Гэта вельмі добры, высокі вынік", - падкрэсліў ён.