На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Каля 120 студэнтаў БДСГА дапамагаюць на ўборачнай гаспадаркам Магілёўскай і Віцебскай абласцей

26 ліпеня 2022

Каля 120 студэнтаў факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі дапамагаюць на ўборачнай гаспадаркам Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Пра гэта расказаў дэкан факультэта Уладзімір Гусараў.

«Сёлета дапамагаць сельгасарганізацыям адправіліся студэнты 1-3-х курсаў – усяго каля 120 чалавек. І займаюцца нашы хлопцы рознай працай: ад слесара да памочніка камбайнера. Так, напрыклад, некалькі нашых першакурснікаў, у якіх ужо ёсць пасведчанні машыністаў-трактарыстаў, адправіліся ў Глускі раён у ЗАТ «БНБК». Раён далёкі, самі хлопцы не глускія. Таму для іх гэта не толькі прафесійны вопыт, але і магчымасць змяніць становішча, паспрабаваць сябе ў самастойным жыцці далёка ад дома», – адзначыў Уладзімір Гусараў.

Дапамагаць гаспадаркам падчас пасяўной і ўборачнай – даўняя традыцыя ў сельскагаспадарчай акадэміі. «Кожны год нашы хлопцы выязджаюць на працы ў палі. Так яны не толькі набіраюцца вопыту, але і могуць падзарабіць за час канікул да новага навучальнага сезона. Гэта сур’ёзная дапамога, – адзначыў ён. – Нашы студэнты ўдзельнічаюць у пасяўной і на ўборачнай. Падчас гарачай пары рукі заўсёды патрэбныя. І дапамога студэнтаў – важкі ўклад у важную для ўсёй краіны справу».

Як расказаў Уладзімір Гусараў, кожны год у акадэмію паступае вялікая колькасць заявак ад сельскагаспадарчых арганізацый: «Заявак ад сельгасарганізацый для накіравання да іх студэнтаў штогод паступае больш, чым у нас ёсць хлопцаў. Гэта сведчыць пра тое, што такая дапамога запатрабаваная і актуальная як для прадпрыемстваў, якія атрымліваюць на сезон дадатковыя кадры, так і для саміх студэнтаў. Мы ж з боку акадэміі падбіраем для хлопцаў найлепшыя варыянты. Старанна сочым за тым, каб іх забяспечвалі ўсім неабходным».

У такім цесным узаемадзеянні акадэміі і сельгаспрадпрыемстваў ёсць яшчэ адзін плюс. За час навучання студэнты могуць знутры пазнаёміцца з рознымі гаспадаркамі. І калі студэнту спадабалася месца працы, а кіраўніцтву – новы работнік, ужо пасля выпуску ён можа прыйсці туды працаваць.

Факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі быў утвораны ў 1947 годзе.

mogilev-region.gov.by