На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Кантракты на $12 млн і амаль Br50 млн інвестыцый: вынікі інвестфоруму ў Магілёўскім раёне

16 жніўня 2022

Вынікам IV інвестыцыйнага форуму «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцяў» стала падпісанне 29 дакументаў, у тым ліку шэрагу пагадненняў аб супрацоўніцтве па прывабліванні інвестыцый у эканоміку раёна на суму амаль Br50 млн і кантрактаў паміж прадпрыемствамі на суму $12,1 млн.

Усяго падчас форуму падпісана 29 дакументаў: 7 пагадненняў аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў з шэрагам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, 11 пагадненняў па прывабліванні інвестыцый у эканоміку Магілёўскага раёна на суму амаль Br50 млн, 11 кантрактаў паміж прадпрыемствамі на суму $12,1 млн. Акрамя гэтага, падпісаныя пратаколы аб намерах па будаўніцтве на тэрыторыі раёна шэрагу аб’ектаў. Напрыклад, УКБ Магілёўскага раёна плануе рэалізаваць праект па будаўніцтве жылога квартала ў аграгарадку Палыкавічы, ААТ «Прамжылбуд» – квартала індывідуальнай жылой забудовы ў в. Гарадшчына, таксама плануецца абнавіць машынна-трактарны парк ААТ «Раманавічы», пабудаваць шэраг жывёлагадоўчых аб’ектаў на агракамбінаце «Усход».

«Магілёўскі раён мае найважнейшае значэнне ў развіцці ўсёй Магілёўскай вобласці, менавіта таму пільная ўвага, падтрымка і садзейнічанне ў рэалізацыі праектаў на тэрыторыі раёна – задача ўсёй вобласці, – падкрэсліў у сваім выступленні намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. – Важна, што сёння тут прысутнічаюць прадстаўнікі суседніх і далёкіх краін. Мы рады працягваць з імі супрацоўніцтва як на ўзроўні абласцей, так і раёнаў. Форум таксама сабраў прадстаўнікоў бізнесу Магілёўскага раёна. Менавіта вы фарміруеце рэгіянальны прадукт і ўкладваеце рэсурсы ў яго развіццё, і ад вас шмат у чым залежыць развіццё ўсёй тэрыторыі Магілёўскага раёна».

У завяршэнні выступлення Руслан Страхар агучыў важную для прадстаўнікоў бізнесу навіну: менавіта сёння Магілёўскі аблвыканкам прыняў рашэнне павялічыць у бягучым годзе падтрымку малога і сярэдняга бізнесу на тэрыторыі ўсяго рэгіёна. Рэалізацыя будзе ажыццяўляцца па двух напрамках: выдзяленне дадатковых бюджэтных рэсурсаў на кампенсацыю ўжо аформленых банкаўскіх крэдытаў, а таксама размяшчэнне дэпазітаў для таго, каб банкі-партнёры Магілёўскага аблвыканкама выдавалі крэдытныя рэсурсы на больш ільготных і прывабных умовах.

У ліку ўдзельнікаў форума – дырэктар Дэпартамента ўнутранай палітыкі Бранскай вобласці Расіі Віталь Свінцоў. Дзелавая сустрэча для прадстаўніка Саюзнай дзяржавы стала выніковай: падпісана пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў. «Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Бранскай і Магілёўскай абласцямі заключана яшчэ ў 2010 годзе, зараз супрацоўніцтва пераходзіць на муніцыпальны ўзровень. Сёння заключаны дакумент аб супрацоўніцтве і пабрацімстве паміж Магілёўскім і Бранскім раёнамі, – сказаў ён. – Гэта выведзе зносіны і ўзаемадзеянне дзвюх тэрытарыяльных адзінак на якасна новы ўзровень. Яшчэ нядаўна наша маладзёжная дэлегацыя ўдзельнічала ў выдатным свяце «Купалле» («Александрыя сустракае сяброў»), а сёння ўжо прадстаўляем свой рэгіён на інвестфоруме, на якім мы шукаем шляхі сумеснага развіцця нашых тэрыторый».

Віталь Свінцоў падкрэсліў, што ў сучасных умовах дзвюм суседнім братэрскім краінам неабходна развівацца ў адным кірунку: «Мы заўсёды гаварылі, што толькі разам мы можам дабівацца пэўных вынікаў. У 90-х гадах мы закрыліся ў сваіх краінах, але жыццё паказала, што гэта не той шлях. Толькі разам і сумеснымі намаганнямі, праз абмеркаванні, ідэі, агульныя праекты мы будзем моцнай Саюзнай дзяржавай. Удзел у інвестфоруме даў нам унікальную магчымасць з’яднаць наша супрацоўніцтва на больш высокім і якасным узроўні».

mogilev-region.gov.by