На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Кінатыдзень «Тураўская восень» адкрыўся ў Магілёве

19 кастрычніка 2021

Кінатыдзень "Тураўская восень" адкрыўся сёння ў Магілёве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі на Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве "Кінавідэапракат".

Адкрыццё прайшло ў кінатэатры "Радзіма". У гэтым годзе мерапрыемства прымеркавана да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага кінарэжысёра, сцэнарыста ХХ стагоддзя, народнага артыста СССР і БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Віктара Турава.

Удзельнікамі ўрачыстай цырымоніі сталі член Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Косцераў і вучні ДУА "Сярэдняя школа нумар 1 г. Магілёва". Разам яны ўсклалі кветкі да памятнай дошкі Віктара Турава, якая ўсталявана на фасадзе кінатэатра. Пасля гэтага прайшоў паказ мастацкага фільма "Людзі на балоце".

"Кінатыдзень, прысвечаны ўраджэнцу Магілёва і знакамітаму беларускаму кінарэжысёру Віктару Тураву, праходзіць у абласным цэнтры ўжо амаль 20 гадоў. Яго творчасць і фільмы прадаўжаюць быць цікавымі нашым гледачам, - падкрэсліла начальнік аддзела рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы магілёўскага Кінавідэапракату Алена Цярэня. - Гасцямі нашага кінатыдня часта становяцца моладзь і школьнікі. І на паказах яны не толькі знаёмяцца з цікавымі фільмамі, але і лепш пазнаюць свой край і яго гісторыю. У Год народнага адзінства гэта асабліва актуальна. Акрамя таго, у нашых гледачоў ёсць магчымасць паглядзець экранізацыі знакамітых мастацкіх твораў. Напрыклад, сёння ішоў фільм "Людзі на балоце" паводле твора Івана Мележа".

Як адзначылі ў адміністрацыі кінатэатра, з-за эпідэміялагічнай абстаноўкі ва ўстанове прыняты ўсе меры бяспекі. Устаноўлены санітайзеры, гледачоў просяць захоўваць масочны рэжым і меры па сацыяльным дыстанцыраванні. Акрамя таго, у кінатэатры працуюць сучасныя ачышчальнікі паветра.

Кінатыдзень "Тураўская восень" праходзіць у кінатэатрах "Чырвоная Зорка", "Радзіма", "Космас", "Ветразь" па 24 кастрычніка.

БелТА