На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Кветка Беларуска-Кітайскага сяброўства расцвіла ў горадзе Цяньцзінь

22 мая 2023

Рабочы візіт дэлегацыі Магілёўскай вобласці на чале з губернатарам Анатолем Ісачанкам у г. Цяньцзінь (КНР) завяршыўся сумесным канцэртам «Расквітай, кветка дружбы!»

Душэўная і яркая праграма прагучала ў канцэртнай зале Цяньзіньскай кансерваторыі. Ансамбль «Весялуха» і Пётр Войчанка падарылі гасцям канцэрта яркі настрой, выканалі нацыянальныя беларускія песні, а таксама падрыхтавалі творчы падарунак - песню на кітайскай мове «Mei Li De Cao Yuan Wo De Jia», прысвечаную Радзіме, якая ў кожнага чалавека - адна. Калектывы і выканаўцы Цяньцзіня ў адказ прадэманстравалі сваё народнае мастацтва.

Як адзначылі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама, паездка дала магчымасць не толькі прадэманстраваць сваю творчасць і пазнаёміцца з культурай Кітая, але і абмеркаваць з вядучымі дзеячамі культуры горада Цяньцзінь актуальныя пытанні захавання нацыянальных музычных традыцый. А таксама вызначыць іх месца ў сучаснай культурнай прасторы Беларусі і Кітая, перспектывы далейшага творчага ўзаемадзеяння, заснаванага на глыбейшым знаёмстве з культурамі абедзвюх краін.

«Мы пастараліся распавесці жыхарам Паднябеснай, у першую чаргу, на мове мастацтва і творчасці, што культура Магілёўскай вобласці, як і ўсёй Беларусі ў цэлым, унікальная і шматгранная. І наш народ заўсёды адкрыты для ўзаемнага супрацоўніцтва, абмену канструктыўнымі ідэямі і прафесійным вопытам, а таксама для шчырага міжнацыянальнага сяброўства паміж нашымі краінамі. Бачачы цікавасць да нашай творчай дэлегацыі, захапленне, з якім гледачы сустракалі музычныя нумары, мяркую, у нас гэта атрымалася», - падзялілася дырэктар Магілёўскай абласной філармоніі Святлана Яфімук.