На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Лясгасы Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць 1,5 тысячы тон бярозавага соку

13 красавіка 2023

У сезон нарыхтоўкі бярозавага соку ўключылася Магілёўская вобласць. Паўднёвыя лясгасы - Бабруйскі, Асіповіцкі і Глускі - прыступілі да яго збору ў канцы сакавіка, масавая ж нарыхтоўка ў рэгіёне пачалася ў першых чыслах красавіка. Плануецца, што сёлета лясгасы Магілёўскай вобласці нарыхтуюць 1,5 тысячы тон соку.

- Да нарыхтоўкі прыступілі прыкладна на тыдзень пазней, чым у мінулым годзе, адбіліся ўмовы надвор'я. Тады ўдалося нарыхтаваць 1,7 тысячы тон «бярозавіка», - адзначыў намеснік начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі лесапрадукцыі Магілёўскага ДВЛГА Васіль Шык. - У гэтым годзе лясгасамі вызначаны спецыяльныя ўчасткі для збору соку. Насельніцтва актыўна цікавіцца, як набыць карысны напой. Для гэтага ёсць два варыянты: альбо купіць нарыхтаваны сок, кошт на які адрозніваецца ў залежнасці ад лясгаса, тары, альбо займацца нарыхтоўкай самастойна. У гэтым выпадку трэба звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства, дзе чалавеку пакажуць прыдатны для гэтага ўчастак.

У сярэднім нарыхтоўка соку ў рэгіёне доўжыцца каля двух тыдняў. Але гэта ўмоўныя тэрміны, бо ўсё залежыць ад умоў надвор'я. Бывае, што перыяд падаўжаецца і на месяц. Сярод асноўных пакупнікоў соку ў лясгасаў Магілёўскай вобласці прадпрыемствы харчовай прамысловасці: Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод, Асіповіцкі кансервавы завод, прадпрыемствы Магілёва, Бабруйска, а таксама Мінска і Смалявіч.