На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

На Mагілёўшчыне ў 2022 годзе за кошт дзяржаўных сродкаў прайшлі аздараўленне больш за 85 тысяч чалавек

3 сакавіка 2023

У 2022 годзе за кошт дзяржаўных сродкаў у суме 22,7 мільёна рублёў у Магілёўскай вобласці было аздароўлена 85 730 чалавек - на 2956 чалавек больш, чым у 2021 годзе, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

- За кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання праз камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні прадпрыемстваў, арганізацый з ліку працуючых грамадзян і іх непаўналетніх дзяцей быў накіраваны на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 6091 чалавек, з іх бясплатна 3092 дзіцяці, у тым ліку 888 у суправаджэнні дарослага, што склала 31,1 працэнта ад колькасці маючых патрэбу, - адзначылі ў цэнтры.

За студзень-снежань мінулага года ў рэгіёне было бясплатна накіравана на санаторна-курортнае лячэнне 355 дзяцей-інвалідаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку з дыягназам ДЦП - 21, і 8 дзяцей-інвалідаў. У перыяд летняй кампаніі ў розных аздараўленчых лагерах адпачылі 510 чалавек з ліку дзяцей-інвалідаў. Усяго за мінулы год было аздароўлена 65,3 працэнта ад колькасці дзяцей, якія звярнуліся, дадзенай уліковай катэгорыі.

Акрамя таго, бясплатна за кошт рэспубліканскага бюджэту былі выдзелены пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне ў пазачарговым парадку 15 інвалідам і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і да іх прыраўнаваным і 847 непрацуючым інвалідам I і II групы, якія маюць права на першачарговае забеспячэнне пуцёўкамі. З частковай аплатай ад кошту пуцёвак было накіравана ў санаторна-курортныя арганізацыі 2087 чалавек з ліку непрацуючых ветэранаў працы і інвалідаў ІІІ групы, у тым ліку якія з'яўляюцца пенсіянерамі сілавых структур.

- На асаблівай увазе знаходзіцца аздараўленне насельніцтва, якое пацярпела пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і перш за ўсё дзяцей, якія пражываюць і навучаюцца на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях, - падкрэслілі ў цэнтры. - Для гэтай катэгорыі дзяцей прадастаўляецца штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне - адна з найбольш значных і дзейсных мер па зніжэнню негатыўнага ўплыву наступстваў Чарнобыльскай катастрофы на іх здароўе. За 2022 год у вобласці прайшлі санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 6612 такіх дзяцей, у тым ліку 586 дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, 136 ва ўзросце з 3 да 6 гадоў у суправаджэнні аднаго з бацькоў. Таксама было аздароўлена 6 непрацуючых інвалідаў ІІ групы, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС.

У вобласці забяспечаны стопрацэнтны ахоп санаторна-курортным лячэннем дзяцей, якія маюць адпаведныя медыцынскія паказанні, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Таксама летась было аздароўлена 68 342 школьнікі ў аздараўленчых лагерах.

- З агульнай колькасці аздароўленага насельніцтва Магілёўскай вобласці з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў у 2022 годзе 92,2 працэнта складалі дзеці, - рэзюмавалі ў цэнтры.