На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Абласны тур праекту «Уладар сяла» пройдзе 16 чэрвеня ў Клічаве

15 чэрвеня 2023

Абласны тур рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» адбудзецца 16 чэрвеня ў Клічаве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце БРСМ.

У гарадскім парку збяруцца 19 самых актыўных сем'яў Магілёўшчыны, якія жывуць і працуюць у вёсцы. Самаму маленькаму ўдзельніку 7 месяцаў. Урачыстым пачаткам мерапрыемства стане ўскладанне кветак да Мемарыяльнага знака па ўшанаванні вызвалення г.п. Клічава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і аднаўлення Савесткай улады ў тыле ворага. Затым сем'і высадзяць дрэвы на «Алеі Сям'і».

Далей удзельнікам трэба будзе спаборнічаць у сямі конкурсах: «Вітаем па-беларуску»; «Па дровы»; «Сіўка-Бурка»; «Сельская спартыўная эстафета»; «Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі»; «Лепшы сельскі падворак» і «Сюрпрыз».

Па выніках усіх выпрабаванняў вызначыцца сям'я-пераможца, якая прадставіць Магілёўшчыну ў фінале сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» ў аг. Александрыя на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).

У Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», які з'яўляецца арганізатарам мерапрыемства, нагадалі, што ў конкурсе традыцыйна прымаюць удзел маладыя сем'і з дзецьмі, у якіх хаця б адзін з мужа і жонкі знаходзіцца ва ўзросце да 31 года і з'яўляецца членам грамадскай арганізацыі. Акрамя таго, сям'я павінна пастаянна пражываць і працаваць у сельскай мясцовасці, весці асабістую падсобную гаспадарку.