На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Гатоўнасць сельгасарганізацый Магілёўскай вобласці да ўборкі ўраджаю і ход нарыхтоўкі травяных кармоў абмеркавалі на абласным семінары-вучобе

17 ліпеня 2023

Гатоўнасць сельгасарганізацый вобласці да ўборкі ўраджаю, ход нарыхтоўкі травяных кармоў і правядзенне меліярацыйных мерапрыемстваў сёння абмяркоўваюць на абласным семінары-вучобе, які праходзіць у Магілёўскім і Шклоўскім раёнах.

У семінары бяруць удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыні райвыканкамаў, кіраўнікі і спецыялісты абласных службаў, меліярацыйных арганізацый. На тэрыторыі Магілёўскага раёна ўдзельнікі семінара наведалі сельскагаспадарчыя палі СДП «Авангард», ЗАТ «Агракамбінат «Зара», ААТ «Палыкавічы» паблізу вёсак Нікіцінічы, Селішча і Купелы, аграгарадка Рэчкі.

- Кіраўнікоў рэгіёнаў сабралі для таго, каб абмеркаваць сітуацыю, якая складваецца ў нашай вобласці. Першае - гэта ўборка збожжавых. Паралельна разглядаем корманарыхтоўку, што зараз з'яўляецца для нас вельмі важнай задачай. Умовы надвор'я ўнеслі свае карэктывы, неабходна перабудоўвацца, прадпрымаць шэраг дадатковых дзеянняў для таго, каб у поўным аб'ёме забяспечыць нашу жывёлагадоўлю травяністымі кармамі, - падкрэсліў губернатар.

Адзначана, што азімы ячмень у вобласці ўбраны з плошчы 15 тыс. гектараў (у 2022 - 5,5 тыс. га) або 56% ад плошчы, якая падлягае ўборцы. Намалочана 38,8 тыс. тон пры ўраджайнасці 26 ц/га (- 8,2 ц/га да ўзроўню 2022 года).

Найбольшая ўраджайнасць азімага ячменю ў 34 ц/га атрымана ў Шклоўскім раёне, 33 ц/га - Кіраўскім, 31 ц/га - Магілёўскім, 30 ц/га - Чэрыкаўскім, Горацкім, Крычаўскім, Круглянскім і Мсціслаўскім.

Пачалася ўборка азімага рапсу. На сённяшні дзень гэта культура ўбрана на плошчы 266 га або 1% ад плошчы, якая падлягае ўборцы. Намалочана 438 тон пры ўраджайнасці 16 ц/га. Уборку азімага рапсу пачалі Касцюковіцкі, Краснапольскі, Хоцімскі раёны.

Што да нарыхтоўкі травяных кармоў, то ў цэлым па вобласці травы другога ўкосу скошаны на плошчы 20,5 тыс. гектараў (16% да плана).

Старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда, гаворачы аб ходзе нарыхтоўкі травяных кармоў і гатоўнасці да ўборкі ўраджаю-2023 у сельгасарганізацыях раёна, адзначыў, што плануецца нарыхтаваць на зімова-стойлавы перыяд 2023-2024 года 32,25 цэнтнера кармавых адзінак. Колькасць буйной рагатай жывёлы на пачатак наступнага года складзе ў Магілёўскім раёне больш за 42 тысячы галоў. Неабходна ўбраць каля 40 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых культур і азімага рапсу.

Механізатарскія кадры, тэхніка, зернесушыльныя комплексы і складскія памяшканні ў Магілёўскім раёне гатовы да прыёмкі збожжа новага ўраджаю. Цяпер у гаспадарках раёна вядзецца ўборка азімага ячменю, неўзабаве прыступім да ўборкі азімага рапсу.