На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У інвестпраграме Магілёўскай вобласці чатыры аб'екты фінансуюцца па «Чарнобыльскай» дзяржпраграме

7 красавіка 2023


Чатыры праекты на агульную суму больш за 20 мільёнаў 874 тысячы рублёў рэалізуюцца ў Магілёўскай вобласці з удзелам фінансавання па Дзяржаўнай праграме па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады.

Размова ідзе аб рэканструкцыі Чэрыкаўскай ЦРБ, будаўніцтве рэабілітацыйнага корпуса на тэрыторыі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы, долевым удзеле ў будаўніцтве аднапакаёвай кватэры ў Чавусах для льготнай катэгорыі грамадзян, а таксама газіфікацыі жыллёвага фонду ў вёсцы Гадылёва Быхаўскага раёна.

- Па Дзяржаўнай праграме па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады ў мінулым годзе ўведзены ў эксплуатацыю два аб'екты: газіфікацыя прыродным газам жыллёвага фонду ў Чэрыкаўскім раёне і рэканструкцыя лячэбнага корпуса і паліклінікі УАЗ «Слаўгарадская ЦРБ», - удакладняе начальнік упраўлення па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і надзвычайных сітуацыях Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Лазарэвіч. - На 2023 год перанесены тэрміны ўводу ў эксплуатацыю яшчэ двух аб'ектаў: будаўніцтва інфекцыйнага корпуса на тэрыторыі УАЗ «Магілёўская бальніца № 1» у Магілёве і праект «Пашырэнне абласнога анкалагічнага дыспансера да 420 ложкаў у Магілёве. Радыёлагічны корпус № 3».

У 2022 годзе ў Магілёўскай вобласці была прадоўжана работа па рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады. План фінансавання са сродкаў рэспубліканскага бюджэту склаў 62 635,6 тысяч рублёў. Мерапрыемствы фінансаваліся па трох асноўных напрамках Дзяржпраграмы: на сацыяльную абарону грамадзян, радыяцыйную абарону і адраснае прымяненне ахоўных мер і на мерапрыемствы па сацыяльна-эканамічным развіцці.

З 15 416,8 тыс. рублёў рэспубліканскіх субвенцый, запланаваных у бюджэце 2022 года на мерапрыемствы па сацыяльнай абароне грамадзян, накіраваны на прадастаўленне льгот і кампенсацый, арганізацыю бясплатнага харчавання школьнікаў. З мясцовага бюджэту было выдзелена 1 050,4 тысячы рублёў, з якіх затрачана на дыспансерызацыю насельніцтва, выплату надбавак да кантрактаў, забеспячэнне дзейнасці абласнога міжведамаснага экспертнага савета, функцыянаванне Дзяржаўнага рэгістра асоб, якія падвергліся радыяцыйнаму ўздзеянню з прычыны катастрофы на ЧАЭС.

У частцы рэалізацыі напрамку «Радыёцыйная абарона і адраснае прымяненне ахоўных мер» аб'ектаў, якія накіроўваюцца на ліквідацыю, дэзактывацыю і пахаванне адходаў, сродкі, што накіроўваюцца на правядзенне ахоўных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы.