На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Круглянскім раёне на месцы спаленай фашыстамі вёскі абсталявалі дом-музей

27 сакавіка 2023

Дом-музей на месцы масавага знішчэння нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны жыхароў вёскі Бярозка абсталявалі ў Круглянскім раёне. Пра гэта расказаў старшыня Круглянскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Храмцоў.

Куратарам ініцыятывы стаў Круглянскі раённы Савет дэпутатаў, яе актыўна падтрымалі жыхары раёна, а таксама моладзь. «Ідэю стварэння такога музея падтрымала Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Рад дэпутатаў у частцы фінансавання. У экспазіцыях новага музея мы стараемся паказаць усе зверствы і бесчалавечнасць фашыстаў. Гэта наша спроба не даць забыцца пра тое, што нясе з сабой вайна, якая яна страшная і бяздушная да ўсіх: маладым, дзецям і старым, - распавёў ён. - Вёску Бярозка нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ў чэрвені 1943 года, па-зверску расправіліся з жыхарамі населенага пункта. Гэтае месца стала для нас, нашчадкаў, святым месцам. І таму мы вырашылі, што тут неабходны музей, дзверы якога заўсёды будуць адчынены для наведвальнікаў. Толькі так, нагадваючы і расказваючы пра рэальныя падзеі тых страшных часоў, мы не дадзім нікому права скажаць нашу гісторыю і перапісваць яе пад сябе, не дапусціўшы паўтарэння страшных падзей на нашай зямлі».

Наперадзе ў актыўных жыхароў раёна яшчэ шмат працы: напаўненне дома-музея, добраўпарадкаванне тэрыторыі побач з ім і ў памятнага знака, навядзенне парадку.

Як адзначыла дырэктар Круглянскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Вііа Гапаева, ужо зараз у доме-музеі сабраны унікальныя дакументы, прысвечаныя генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расказана тут і гісторыя самой вёскі Бярозка, якая падзяліла трагічны лёс Хатыні. «Але ў нашых планах пашырыць экспазіцыю, дадаць больш інфармацыі аб спаленых у гады вайны вёсках, крыху глыбей расказаць гісторыю самой Бярозкі. У планах дадаць спіс тых, хто жыў у вёсцы ў пасляваенныя гады, - сказала яна. - Гісторыя нашай вёскі - гэта гісторыя жорсткасці і бясчынствы ворага. Населены пункт знаходзіцца ў лясах, тады гэта была партызанская зона. І, вядома, жыхары дапамагалі ім: хто хлебам і ежай, хто адзеннем. І фашысты пакаралі іх. Тут жыўцом спалілі 47 чалавек. Амаль палова з іх - дзеці, а самаму малодшаму было ўсяго 6 месяцаў. Пра такія гісторыі нельга забываць. Іх трэба расказваць падрастаючаму пакаленню, каб яны шанавалі і аберагалі мір на нашай зямлі і ніколі не дапусцілі таго, каб такія страшныя гісторыі паўтарыліся».

Усяго падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысцкія захопнікі знішчылі 59 вёсак у Круглянскім раёне. Некаторыя з іх былі цалкам спалены разам з жыхарамі, некаторыя толькі часткова разбураны. А некаторыя населеныя пункты знішчаліся за вайну двойчы. Дзве вёскі пасля вайны так і не былі адноўлены.

Урачыстае адкрыццё дома-музея плануюць правесці сёлета ў чэрвені. «Так мы сустрэнем памятную дату - 80 гадоў з дня трагедыі ў вёскі Бярозка», - сказаў Сяргей Храмцоў.