На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Першы ўрок у школах пройдзе па тэме "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння"

29 жніўня 2023


Тэма першага ўрока ў школах у новым навучальным годзе будзе гучаць "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння", паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"1 верасня ва ўсіх установах адукацыі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ведаў і пачатку навучальнага года. Тэма першага ўрока "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння". Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў", - сказала Ірына Каржова.

Плануецца, што з 1 верасня свае дзверы адкрыюць 2865 дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. За парты сядуць звыш 1 млн навучэнцаў, з іх 110 тыс. першакласнікаў.