На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Пра ручнікі і нацюрморты магіляўчанам і гасцям горада раскажуць у музеі імя Масленікава

2 верасня 2022

Інтэрактыўныя заняткі пройдуць у выхадныя ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. У гэтыя дні магіляўчанам і гасцям горада раскажуць пра традыцыі ручнікоў і асаблівасці нацюрморта ў мастацтве, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Так, у суботу, 3 верасня, пройдзе занятак "Беларускі ручнік". Усім удзельнікам мерапрыемства раскажуць пра традыцыі продкаў, сакральны сэнс народных арнаментаў і іх каштоўнасць. А таксама ў цікавай і захапляючай форме раскажуць аб тым, як выраблялі ручнікі, азнаёмяць з іх відамі, варыянтамі дэкору і спосабах прымянення ў жыцці.

Пачнецца тэматычны інтэрактыў у 13.00.

У нядзелю, 4 верасня, у музеі пройдзе занятак "Краіна прадметаў (нацюрморт)". Як расказалі арганізатары, мерапрыемства разлічана на дзяцей розных узростаў. "Юных магіляўчан азнаёмяць з нацюрмортам як жанрам выяўленчага мастацтва, а таксама навучаць складаць свае ўласныя нацюрморты, каб адлюстраваць іх на паперы", - расказалі ва ўстанове культуры.

Тэматычны занятак у гэты дзень стартуе ў 13.00.

Для ўдзелу ў інтэрактыўных занятках неабходны папярэдні запіс, які ажыццяўляецца ў будні па тэлефонах: 8 (0222) 71-17-49, 8 (0222) 62-24-25.

БелТА