На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Прадзюсар ТРК «Магілёў» у ліку пераможцаў конкурсу «Хвала рукам, што пахнуць хлебам»

5 верасня 2023

У Дзень пісьменства ў Гарадку ўручылі ўзнагароды рэспубліканскага конкурсу сярод СМІ «Хвала рукам, што пахнуць хлебам».

Сярод пераможцаў быў прадзюсар тэлевізійных і радыёпраграм тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Ігар Кандрацьеў заваяваў галоўны прыз у намінацыі «Лепшы аўтарскі матэрыял, які выйшаў у эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ».

Лепшым аўтарскім матэрыялам у рэспубліканскіх друкаваных СМІ і сеткавых выданнях прызнаны матэрыял карэспандэнта БЕЛТА Веры Васілеўскай.

Пераможцам у намінацыі «Лепшы аўтарскі матэрыял, які выйшаў у эфір рэспубліканскіх тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ» стала вядучая ранішняга шоу «Добрай раніцы, Беларусь!» на тэлеканале «Беларусь 1», рэдактар Белтэлерадыёкампаніі Вольга Венская.

Лепшым аўтарскім матэрыялам у рэгіянальных друкаваных СМІ і сеткавых выданнях прызнаны матэрыял рэдактара аддзела сельскай гаспадаркі Іванаўскай раённай газеты «Яноўскі край» Ірыны Саломкі.

Перамога ў намінацыі «Лепшы фотаматэрыял у рэспубліканскіх друкаваных і сеткавых СМІ» дасталася фотакарэспандэнту выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Аляксею Бібікаву.

Фотакарэспандэнт раённай газеты «Перспектыва» Назар Халько атрымаў узнагароду за лепшы фотаматэрыял у рэгіянальных друкаваных і сеткавых СМІ.

Пераможцам уручылі дыпломы і грашовую прэмію ў памеры 20 базавых велічынь. Конкурс праводзіўся Міністэрствам інфармацыі і Беларускім прафсаюзам працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.