На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці пройдзе 27 жніўня ў Глуску

15 жніўня 2022

Рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» адбудзецца 27 жніўня ў Глуску. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай падтрымкі і папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў і творчасці. Удзел у ім прымуць сямейныя, сямейна-роднасныя калектывы як з Магілёўшчыны, так і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Як адзначылі суразмоўцы, таленавітая і дружная сям’я – аснова квітнеючага грамадства. А падтрымка і развіццё традыцый сямейнай творчасці спрыяе павышэнню статусу сям’і ў сацыяльна-культурнай грамадскай прасторы.

«Для сямейных калектываў «Сузор’е талентаў» стане не проста ўдзелам у конкурсных праграмах, але і дэманстрацыяй граняў магчымасцяў роднаснага адзінства, згуртаванасці, аднадумства. А для жыхароў і гасцей – гэта яшчэ адна магчымасць адпачыць усёй сям’ёй, – падкрэслілі ў абласным метадычным цэнтры».

У межах фестывалю адбудуцца конкурсы музычна-песеннай творчасці «Крыніцы творчасці»; дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Рукатворны цуд»; «З пакалення ў пакаленне», на самае лепшае прадстаўленне святочнага каравая, ручніка.

Арганізатарамі выступілі Глускі райвыканкам, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глускага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна», арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне ажыццяўляе КК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы».

mogilev-region.gov.by