На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Самабытную культуру Глускага раёна прэзентавалi ў Магілёве

26 верасня 2022

Творчая прэзентацыя Глускага раёна пройшла ў Магілёве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Мерапрыемства стала працягам маштабнага фестывалю народнай творчасці "Беларусь родная, музычная, народная", прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

У жыхароў і гасцей Магілёва з'явілася магчымасць азнаёміцца з самабытнай культурай Глускага раёна. Для гасцей падрыхтавалі розныя майстар-класы, выстаўку вырабаў майстроў народнай творчасці і іншых арганізацый раёна. Яркім акцэнтам мерапрыемства стаў вялікі творчы канцэрт лепшых калектываў і выканаўцаў Глускага раёна.

Як адзначылі арганізатары, кожны раён Магілёўскай вобласці - унікальны ў сваім культурным напаўненні. "Хочацца паказаць людзям нашу багатую і самабытную культуру. Акрамя таго, такія творчыя прэзентацыі знаёмяць гасцей свята з традыцыямі нашых продкаў, якія майстры беражліва захоўваюць і ўвасабляюць у жыцці сучаснага грамадства. Гэта дапамагае нам не толькі ведаць сваю культуру і гісторыю, але і захоўваць сувязь паміж пакаленнямі", - адзначылі ў абласным метадычным цэнтры.

БелТА